Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Вандроўка ў сэрца Ельні: турысты з Браслаўшчыны пакарылі верхавое балота

балота ельня
29.06.2018

Працягваем тэму вандровак! У сярэдзіне чэрвеня з Друі пад кіраўніцтвам Міхала Ставіцкага і яшчэ 2 педагогаў стартавала, бадай, першая дзіцячая каманда з Браслаўскага раёну, якая прайшла балота Ельня. Выправа атрымалася камбінаваная - веласіпедна-пешаходная, ступеневая. Вучні гуртка "ВелаЭкаФотатурызм" і выхаванцы летніка Друйскай школы агулам пераадолелі каля 100 кіламетраў на роварах, і 20 км пешшу, выпрабавалі свае сілы, і пазнаёміліся з унікальным прыродным ландшафтам.


elnia11.jpg

Маршрут:

Друя - Мілашова - Мёры - візавы Центр заказніка Ельня - Сухавержжа - балота (азёры Курганістае, Ельня, Чорнае) - экасцяжынка "Азяраўкі" - Друя

"Тэарэтычна з балотам мы азнаёміліся ў візавым цэнтры, дзе для нас правялі вельмі цікавую і пазнавальную экскурсію [вялікі дзякуй супрацоўніцы Марыне Гернат!]. Найцікавейшым атрымалася пешае падарожжа па некранутым балоце. Дзецям яно найлепш. Спачатку прайшлі 800 метраў гаці, пераход да возера Курганістага, якое адметна мноствам астраўкоў-курганкоў. Яно лічыцца самым прыгожым у заказніку, і прываблівае мноства мастакоў і фатографаў.

elnia9.jpgelnia10.jpg

Далей шлях рушыў па натуральным верхавым балоце, 7 км у адзін бок. Але ісці было весела, раз-пораз правальваючыся па калена ў мокры торф. Сапраўднай перашкодай стаў пераход Дульскага канала. Як рэкамендаваў дырэктар заказніка Іван Барок, яго фарсіравалі па штучнай пластыкавай плаціне.

elnia8.jpg

elnia5.jpg

Чым бліжэй падыходзілі да цэнтра балота, тым сушэй рабілася паверхня, бо ландшафт там нібы шапка, з сярэдзінай-пагоркам.  Вельмі ўразіла возера Ельня. Яно такое вялікае, што супрацьлеглы бераг выглядае вузенькай палоскай на гарызонце.

elnia7.jpg
elnia3.jpg

Далей нас чакаў пераход да Еленскага вострава, а ў Сухавержы мы паставілі намёты і развялі вогнішча. На стаянцы з выхадам да возера Чорнае, з прыгожым пясчаным пляжам у нас была днёўка. А на адваротным шляху дзеці паставілі рэкорд хуткасці, пераадолеўшы 7 км па балоце да выхаду за паўтары гадзіны.elnia2.jpgelnia1.jpg

На трэці дзень пазнаёміліся з самым папулярным, і разам з тым лёгкім маршрутам - экасцяжынай "Азяраўкі", дзе па балоце можно гуляць нават у тэпціках. Але пасля дзікага балота такі варыянт падарожжа юных вандроўнікаў не ўразіў. Затое наваколле, яго знешні выгляд, расліны, жывёлы, якія насялаюць Ельню, надоўга запомняцца дзецям. Многія адзначалі, што тут вельмі камфортна. Тады мы яшчэ не ведалі, што у Ельні ёсць эфект, які прыцягвае нібыта магніт, і сюды хочацца вяртацца зноў і зноў."elnia4.jpg

А вось ТУТАКА можна зірнуць больш здымкаў.

тэкст і фота - Міхал Ставіцкі

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.