Як адсвяткавалі 8 сакавіка ў Ахрэмаўцах
Вельмі прыгожы і сапраўды святочны падарунак для жаночай паловы прадставілі супрацоўнікі і салісты Ахрэмаўскага ЦНК.
Вядучыя Жанна Лабэцкая і Аляксандр Лявончанка (дарэчы, апошні спрабаваў сябе ў вобразе вядучага ўпершыню) вельмі добра справіліся з гэтай роллю. Аляксандр нават некалькі разоў змяняў вобразы: напачатку ён быў галантнам кавалерам, потым з’віўся на сцэне ў вобразе дзядулі, а таксама ўразіў гледачоў вобразам італьянскага пасла сіньёра Паздравіні.
Усіх матуляў уразіла выкананне песні "Мамины глаза" Дар’і Сцерпавой. Вельмі прыгожа спявала і Вікторыя Молакава. Але калі загучаў дуэт “Ты – моя дочь” у выкананні Валерыі і Таццяны Крот, то зал быў крануты да слёз.
Упершыню прыняў удзел у канцэрце духавы аркестр Ахрэмаўскай дзіцячы сад-сярэдняй школы (мастацкі кіраўнік Віктар Скур’ят). Гледачы былі вельмі уражаныя выкананнем такіх музычных кампазіцый як: “Маруся”, “Чорны кот”, “Гайдай-марш”, “Марына”, “Дым над вадой”.
Добра ўспрымаў зал і іншых выканаўцаў - Геннадзя Букіса, Жанну Лабэцкую, Вольгу Пятроўскую.
Вельмі спадабалася, што калі на сцэну выйшла Валянціна Кука і заспявала “Желаю”, усе гледачы ўсталі, а пад канец песні нават некаторыя пусціліся ў пляс. Такі добра і святочны настрой паспрыяў таму, што Леаніду Лаўрыновічу прыйшлося заспяваць на біс. Вось так цёпла і радасна адсвяткавалі 8 сакавіка ў аграгарадку Ахрэмаўцы.
Вольга Букіс,
фота аўтара.