Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

Яшчэ не позна наведаць выставу, прысвечаную 10 стагоддзям Браслава!

07.10.2015

У жніўні ў браслаўскім гісторыка-краязнаўчым музеі адкрылася выстава, прымеркаваная да 950-гадовага юбілея горада. Жыхары і госці Браслава здолелі пазнаёміцца з дзесяццю стагоддзямі гісторыі нашага слаўнага мястэчка. 


ydxj0646_medium.jpg

Экспанаты акцэнтуюць увагу на калекцыі прадметаў з археалагічных раскопак на старажытным гарадзішчы Замкавая Гара.

 

Раздзелы выставы змяшчаюць матэрыялы пра дзеячаў, якія мелі дачыненне да мінулага горада, знаёмяць з этнічным і канфесійным складам насельніцтва. Экспазіцыя напоўнена ілюстрацыямі, фотаздымкамі, адлюстраваннямі Браслава на гістарычных картах і планах, паштоўках, дзе паўстаюць віды вулачак, асобных пабудоў, Замкавай гары.

 

Браслаўшчына паказана і ў працах мастакоў.Тут вы пабачыце партрэты Аляксандра Ягелончыка, Станіслава Нарбута, Отана Гедэмана, рэпрадукцыі з замалёвак Напалеона Орды і Дзмітрыя Струкава, серыю малюнкаў Валерыя Зінкевіча "Гісторыя Браслава".

Нагадваем: выстава будзе дзейнічаць да 15 лістапада!

img_20150929_144637_medium.jpg

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.