Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

З днём роднае мовы!

21.02.2013

Штогод 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Гэтая дата была абраная таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за прызнаньне бенгальскай мовы ў якасці дзяржаўнай ва ўсходнім Пакістане.


Паводле апошніх статыстычных звестак, 60% жыхароў нашай краіны лічыць беларускую мову роднай. Але яна ўсё адно знаходзіцца ў дужа небяспечным стане.

Нягледзячы на тое, што ў Беларусі ўведзена афіцыйнае дзвюхмоўе, беларускамоўная адукацыя ў Беларусі зрабілася рэдкасцю, бальшыня школаў і ўсе ўніверсітэты прапануюць вучыцца па-руску. Мова страшэнна палітызавалася, і на яе носьбітаў часта вешаюць цэтлікі "апазіцыянераў".

Нейкай заганнай рысай нашага народу зрабілася шанаванне чужога, і непрызнанне, часта нават злоснае стаўленне да свайго. Але калі чалавек жадае расці ў духоўным плане, яму неабходна мець пад нагамі моцны грунт, і адным з гэткіх апірышчаў якраз з'яўляецца нашая мова - самая прыгожая і мілагучная ў свеце.

Нашы партал пакуль што праз аб'ектыўныя прычыны змушаны пісаць артыкулы на рускай мове, але ў планах дзвюхмоўная версія сайту.

Са святам, вас, сябры!

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.