Jump to navigation

Braslaw.by
Портал браславского региона
Поддержать Барахолка
  • Новости
  • Работа
  • Организации
  • Музей
  • Реклама
  • О нас

Форма поиска

Следите за нами в социальных сетях

Вы здесь

  1. Главная ›
  2. Новости ›

4 бакі свету з Замкавай гары: як прайшоў фэст экскурсаводаў у 2018 годзе

Фэст экскурсаводаў 2018 браслаў
19.04.2018

Галоўнае беларускае краязнаўчае свята "Фэст экскурсаводаў" у Браславе кожны год карыстаецца вялікай папулярнасцю. Сёлета фэст ладзіўся ўжо пяты раз, і зноў экскурсаводаў дзясяткамі літаральна "абляпілі" людзі, якія цікавяцца гісторыяй роднага краю.


y0122554.jpg

4 БАКІ СВЕТУ З ЗАМКАВАЙ ГАРЫ

У 2018 экскурсаводамі была абрана вельмі цікавая і істотная тэма. Важная, бо Замкавая гара, бадай, самае папулярнае турыстычнае месца ў Браславе пасля гарадскога пляжа. Тут часта адпачываюць не толькі госці мястэчка, але і самі браслаўчане, для якіх такое мерапрыемства сталася дужа пазнавальным. Краязнаўцы Аляксандр Панцялейка, Віктар Бунта і Міхал Кахановіч падрыхтавалі для слухачоў цэлую гару інфармацыі, дробных дэталяў па ўсіх бакох свету, якія відацца з Замкавай гары.

ПОЎДЗЕНЬ

Экскурсія пачалася з агляду вуліцы Ленінскай (aka Вялікая, aka Пілсудскага), згадак пра брукаванку і гісторыю асобных дамоў на ёй у розныя перыяды - напрыклад, хата фатографа Бейнаровіча, кілбасніка Астрапольскага, дом Сапегаў.

Былі згаданы месцы, дзе знаходзіліся сінагогі, а далей позірк перанёс наведвальнікаў фэста на сучасную Гагарына і возера Дрывяты. Аляксандр Панцялейка вельмі шмат распавёў пра узнікненне возера, яго значэнне ў жыцці Браслава, згадаў пра меліярацыю 30-х гадоў, парусныя спаборніцтвы, зімовыя таросы.

Цікава было дазнацца пра супраціўны бок возера - балота з экзатычай назвай Пальма, пра ўладанні графоў Мануццы, Броэль-Плятэраў, а таксама пра Рацкі бор і востраў Рыцыроўку.

img_5059.jpg

img_5061.jpg

img_5062.jpg

img_5063.jpg

img_5073.jpg

img_5076.jpg

img_5091.jpg

img_5070.jpgimg_5088.jpg

img_5094.jpg

УСХОД

На ўсходзе Віктар Бунта і Міхал Кахановіч працягнулі рэй, расказаўшы пра гісторыю касцёлу, царквы, царкоўнай школы, а таксама пра тое, што раней было каля іх; пра знесеныя будынкі. Згадалі хату, у якой колісь здымалі фільм, дзе адным з акцёраў быў Уладзімір Высоцкі.

Прабяжаўшыся па лініі гарызонту, расказалі пра Скур'ятову горку і млын-вятрак, пра былы дом піянераў і "беларускі вакзал".

Было шмат пазнавальнай інфармацыі і па беларускіх традыцыях. 

img_5103.jpg

img_5106.jpg

img_5135.jpg

img_5122.jpg

img_5153.jpg

img_5155.jpg

img_5163.jpg

ПОЎНАЧ

Перасунуўшыся на поўнач з аглядам на возера Навята, экскурсаводы распавялі пра аптэку Курчэўскага, дом праваслаўнага прыходу. Далей была вядомая многім браслаўцам гісторыя пра разбіты верталёт і здымкі фільма "Чудо с косичками", і інфармацыя пра зенітныя капаніры, якім часта не надаюць увагі.

На супрацьлеглым баку слухачы пабывалі ў Занавяцкіх Гумнах, на былых царкоўных землеўладаннях, "пракаціліся" па вузкакалейцы.

img_5166.jpg

img_5172.jpg

img_5182.jpg

ЗАХАД

На заканчэнне ўсіх чакалі звесткі пра гістарычную забудову на цяперашніх Энгельса-Кірава, "Балдава балота" (сучасны рынак), пра "ластаўкіна гняздо" (хата на гары бліжэй да гімназіі), млын (музей традыцыйнай культуры), забудову Клоса і плэнэрны спорт. 

Для ўдзельнікаў, якія здолелі праслухаць супернасычаную фактамі паўтарагадзінную лекцыю (з якой амаль ніхто не ўцёк!) партал braslaw.by сумесна з крамай "Востраў падарункаў" падрыхтавалі віктарыну з невялічкімі прызамі. 

img_5198.jpg

img_5207.jpg

y0142593.jpg

тэкст, фоты з дрону - Гальляш

фоты - perepelka


Зірнуць, як праходзілі папярэднія фэсты можна тутака:

2013, 2015, 2016, 20171.gif

© Braslaw.by — портал браславского региона, 2012 - 2021
Все права защищены. Полное или частичное копирование
материалов возможно только с указанием индексированной ссылки на ресурс.